Дзень на Вікіпедыі: напісаць, пашырыць, абнавіць

Дзень на Вікіпедыі 2016На гэтай старонцы мы збіраем ідэі да Дня на Вікіпедыі. Каб дадаць свае, дашліце іх праз каментар тут або у Фэйсбуку.

У самой Вікіпедыі можна знайсці падказкі, якія артыкулы найбольш запатрабаваныя менавіта цяпер, бо на іх існуюць спасылкі з іншых артыкулаў:

Таксама у Вікіпедыі можна знайсці спіс артыкулау, якія існуюць толькі па-беларуску. Некаторыя з іх варта перакладаць на іншыя мовы:

Але зусім неабавязкова абмяжоўвацца тэмамі з папярэдніх спасылак. Магчыма, Вас асабліва цікавіць пэўны раздзел ведаў або Вы заўважылі прагал у Вікіпедыі і маглі б яго пачаць запаўняць. – Бярыцеся за гэта!

Яшчэ не ўпэўненыя, пра што будзеце пісаць у Дзень на Вікіпедыі 12 сакавіка? – Далучыцеся да падзеі праз Фэйсбук або адгукніцеся праз электронную пошту (library@skaryna.org.uk) – мы разам знойдзем вартую тэму.

One thought on “Дзень на Вікіпедыі: напісаць, пашырыць, абнавіць

  1. Артыкулы пра Веру Рыч па беларуску, англійску і ўкраінску маюць даволі розны змест. Я буду пісаць (па-беларуску і англійску) пра яе – удасканальваць тыя артыкулы.

Comments are closed.