Зборнікі “Годныя песні” і “Народны спеўнік” апублікаваныя на нашым сайце

Мы дадалі зборнікі песен “Годныя песні” і “Народны спеўнік” у архіў нашай бібліятэкі. Пампуйце іх тут

Харавы спеўнік «Годныя песні»

У зборнік «Годныя песні» ўвайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы. Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуру масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.

 

Спеўнік з народнымі беларускімі песнямі «Народны спеўнік»

У спеўніку прадстаўлены адметныя і цікавыя ўзоры беларускай народнай творчасці (каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя песні і балады), прыдатныя для сумеснага выканання. Кніга аздоблена нотамі.