Прафесар БДУ ў Лондане: адкрыцці гісторыі знешняй палітыкі Беларусі

Дзякуючы нашай праграме для даследчыкаў прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Снапкоўскі прыехаў у Лондан з 7 лютага па 4 сакавіка 2018 г. Прамаючым бокам з’яўлялася Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Снапкоўскі

Праф. Снапкоўскі працаваў у Архіве і Бібліятэцы гэтай вядомай беларускай установы, збіраючы дакументы і матэрыялы па гісторыі беларуска-англійскіх адносін у ХХ ст., у тым ліку палітыцы Вялікабрытаніі адносна Беларусі, дзейнасці беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.

Праф. Снапкоўскі выступіў з лекцыяй аб сучасных праблемах знешняй палітыкі Беларусі перад прадстаўнікамі беларускіх арганізацый Вялікабрытаніі і перадаў для Скарынаўскай бібліятэкі шэраг сваіх кніг.

Знаходжанне праф. Снапкоўскага было фінансаванае праграмай ЕС Мост.