Скарынаўская бібліятэка ўпершыню возьме ўдзел у Мінскім міжнародным кніжным кірмашы

8-12 лютага ў Мінску пройдзе кніжны кірмаш, на які запрошаная і наша бібліятэка. Праграма кірмашу ўражвае разнастайнасцю падзей, некалькі з іх будуць сфакусаваныя на Бібліятэцы імя Скарыны ў Лондане. Мы асабліва ўсцешаныя такой магчымасцю, бо сёлета ўвесь свет святкуе 500-годдзе выдання Францыскам Скарынам першай бібліі па-беларуску.

Фота: The Minsk Herald

Мы запрашаем нашых сяброў і ўсіх цікаўных кнігамі даведацца пра самую старую беларускую бібліятэку замежжа на наступных падзеях:

  • 10 лютага а 11-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол «Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі». Галоўным госцем мерапрыемства стане прадстаўнік нашай бібліятэкі Ігар Іваноў. Болей інфармацыі тут. Падзея ў Facebook.
  • 11 лютага з 13:30 да 14:00 на галоўнай сцэне БелЭКСПА, дзе і будзе адбывацца кірмаш, Ігар Іваноў прэзентуе дыяменты нашай калекцыі і распавядзе пра пакручастую гісторыю беларускай бібліятэкі ў Лондане.

Поўная праграма мерапрыемстваў бібліятэкі.

Клікніце на малюнак, каб павялічыць

Удзел Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны ў Мінскім кніжным кірмашы стаў магчымым дзякуючы амбасадзе Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Алесь Герасіменка

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *