Яраслаў Крывой: Я аптымістычна гляджу на будучыню беларускай бібліятэкі ў Лондане

Яраслаў КрывойПра гэта адзначыў у эфіры нашага радыё сябра апякунскай рады бібліятэкі імя Францішка Скарыны Яраслаў Крывой. Пасля смерці аднаго са стваральнікаў бібліятэкі айца Аляксандра Надсана, яго справу працягваюць маладыя і актыўныя беларусы Вялікабрытаніі, і на сёння ўжо ёсць планы не толькі захаваць бібліятэку, але і развіваць яе, – кажа Яраслаў Крывой:

– Мы плануем збіраць грошы з больш шырокай грамады ў беларускай дыяспары, магчыма ў Беларусі, на шэраг даволі канкрэтных рэчаў. У першую чаргу мы хочам пашыць алічбаванне тых фондаў, якія былі б цікавыя больш шырокаму колу чытачоў у Беларусі і па-за межамі Беларусі. Таксама мы зараз працуем над тым, каб стварыць каталог, каб нарэшце было зразумела, якія фонды існуюць у бібліятэцы, колькі каштоўных рэчаў.

Радыё Рацыя