- Куратар украінскай і беларускай калекцый Вольга Керзюк і старшы куратар усходнееўрапейскіх калекцый Каця Рагачэўская разглядаюць дар – альбом малюнкаў беларускіх краявідаў рускага мастака XIX стаг. Дзмітрыя Струкава
- Старшы куратар усходнееўрапейскіх калекцый Брытанкай бібліятэкі Каця Рагачэўская і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша
- Пасля сустрэчы: прадстаўнікі Брытанскай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, амбасады Рэспублікі Беларусь і Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны
У гэтыя дні ў Лондане, па запрашэнні Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны, знаходзіцца з візітам намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі др. Алесь Суша. Ён сустрэўся з куратарамі Брытанскай бібліятэкі Кацяй Рагачэўскай і Вольгай Керзюк ў рамках падрыхтоўкі святкавання ў Лондане 500-годдзя беларускага кнігадруку.
У суботу 17 кастрычніка др. А. Суша сустрэніцца з радай Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны і беларускай супольнасцю Лондана.