Заяўка на правядзенне навуковых даследаванняў і карыстанне гасцявым памяшканнем

Мы прымаем заяўкі на ўдзел у праграме для даследчыкаў, якія б хацелі наведаць Лондан і папрацаваць у нашай і іншых бібліятэках. Праграма дазваляе карыстацца доступам у Беларускую біблітэяку імя Скарыны ў Лондане 24 гадзіны ў суткі, а таксама жыць у гасцявым пакоі бібліятэкі за вельмі невялікі ўнёсак. Мы таксама забяспечым запрашэнне на брытанскую візу.

Каб узяць удзел у праграме, запоўніце заяўку (глядзіце ніжэй) на правядзенне навуковых даследаванняў і на карыстанне гасцявым памяшканнем у Беларускай бібліятэкі і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Усе 13 пытанняў анкеты абавязковыя для запаўнення. З любымі пытаннямі пішыце на library@skaryna.org.uk 

Пасля запаўнення ўсіх палёў націсніце кнопку Submit (даслаць). На ваш імэйл прыдзе падцверджанне ў выпадку, калі анкета паспяхова дасланая. Усе пытанні калі ласка дасылайце на library@skaryna.org.uk