Вітаем

skaryna

Беларуская бібліятэка – частка беларускай супольнасці ў Вялікабрытаніі. Мы захоўваем культурную спадчыну беларусаў, умацоўваем жыццё гэтай супольнасці праз доступ да культурных артыфактаў у розных формах, садзейнічаем і папулярызуем акадэмічнае беларусазнаўства, і заахвочваем зацікаўленне Беларуссю сярод брытанскага грамадства.

Бібліятэку можна наведаць для карыстання ейнымі зборамі задарма. На дадзены момант, усе матэрыялы даступныя для карыстання толькі ў чытальнай залі.

Каб наведаць бібліятэку, калі ласка, скантактуйцеся папярэдне – як скантактавацца. Калі вы хочаце працаваць у бібліятэцы некалькі дзён ці тыдняў, прапануем скарыстацца нашай праграмай навуковых даследаванняў і карыстання гасцявым памяшканнем у бібліятэцы. Падрабязнасці тут.