Дзень на Вікіпедыі

Дзень на Вікіпедыі 2016

Вікіпедыя – на сёння самая папулярная крыніца ведаў. Артыкулаў пра Беларусь ці па-беларуску там ужо нямала, але павінна быць яшчэ болей, а тыя, што напісаныя – пастаянна ўдасканальвацца! Таму запрашаем усіх ахвотных далучыцца да Дня на Вікіпедыі са Скарынаўкай 12 сакавіка.

Пішам разам пра Беларусь на любой мове або па-беларуску – на любую тэму.

Дзень на Вікіпедыі: напісаць, пашырыць, абнавіць

У праграме – воркшоп ад Вікіпедыі, праца з крыніцамі Скарынаўскай бібліятэкі, стварэнне артыкулаў і ілюстрацыйнага кантэнту, а таксама забавы, добрыя размовы і al desco ланч. Не маеце нейкіх асаблівых ведаў? – А іх не трэба! Усяму навучымся хутка і разам!

Як пісаць для Вікіпедыі

Як далучыцца? – Запішыцеся да ўдзелу (тут у каментарах, у Фэйсбукy ці электроннай поштай), прыхапіце лаптоп і сэндвічы (сабе і падзяліцца з іншымі) і прыходзе! Кава і гарбата будуць чакаць на Вас. Не жывеце ў Лондане? – далучыцеся праз Скайп, Фэйсбук ці Google Hangouts.

За дапамогу – падарункі ўдзельнікам ад Скарынаўскай бібліятэкі і мінскага Фаланстэра!

Кантакт: library@skaryna.org.uk, facebook.com/skaryna