Брытанская бібліятэка дапамагае архівам у небяспецы

Праграма дапамогі архівам у небяспецы (Endangered Archives Programme) існуе з 2004 г. Яе мэта – захаваць рэдкія архіўныя матэрыялы па ўсім свеце, якія знаходзяцца пад пагрозай страты. Штогод Брытанская бібліятэка (British Library – нацыянальная бібліятэка Вялікабрытаніі), з дапамогай фонду Arcadia, выдзяляе гранты на перамяшчэнне такіх архіваў у больш бяспечныя варункі, іх алічбаванне, перадачу копій мясцовым установам або самой Брытанскай бібліятэцы. Лічбавыя калекцыя становяцца даступныя даследчыкам праз вэбсайт Брытанскай бібліятэкі, а арыгінальнымі дакументамі і іх копіямі можна карыстаца ў мясцовых архівах. Лічбавыя калекцыі 144 праектаў цяпер даступныя на сайце бібліятэкі, яны ўключаюць амаль пяць мільёнаў выяў.

The Bolama collection, Guinea-Bissau

The Bolama collection, Guinea-Bissau

Праграма дапамагла захаваць рукапісы, рэдкія кнігі, газеты і іншыя перыядычныя выданні, аўдыё- і відэаматэрыялы, фотаздымкі і нават наскальныя надпісы. Прыблізна 270 праектаў атрымалі фінансаванне з 2004 г. – ад рэдкіх кніг у Арменіі да рукапісаў чамаў – народнасці у В’етнаме.

6a00d8341c464853ef01b8d157768e970c-800wi

EAP531: Preserving the endangered manuscripts of the Cham people in Vietnam – See more at: http://britishlibrary.typepad.co.uk/endangeredarchives/2015/09/call-for-applications-2015.html#sthash.svEaVtp2.7MnkxNuM.dpuf

Адна з самых папулярных калекцый праекта – здымкі, на якіх можна пабачыць відарысы і партрэты з Блізкага Усходу 1867-1910 гг. У 1867 г. сям’я Банфілаў стварыла першую фотастудыю ў Бейруце, а Лідзія Банфіл стала першай жанчынай-прафесійным фатографам рэгіёну. Калекцыя здымкаў захоўвалася ў непрыстамаваным памяшканні, не была каталагізавана і апісана належным чынам, пра яе мал хто ведаў, а калі паступалі запыты пазычыць пэўныя здымкі для выстаў, ніхто не мог знайсці іх у шматлікіх альбомах, скрынях і шафах. І хоць проект, фундаванавы Брытанскай бібліятэкай не вырашыў усіх праблем калекцыі, ён дазволіў увесці ў абарот 3000 здымкаў, якія цяпер даступныя ў электронным фармаце.

6a00d8341c464853ef01bb0871e533970d-800wi

EAP644/1/9 Outside Jaffa gate, Jerusalem c 1867-c 1914 – Maison Bonfils – See more at: http://britishlibrary.typepad.co.uk/endangeredarchives/2015/09/call-for-applications-2015.html#sthash.svEaVtp2.7MnkxNuM.dpuf

Яшчэ ніводзін праект з Беларусі не атрымліваў дапамогі ў рамках праграмы. А вось нашы суседзі-украінцы паспяхова карыстаюцца ёй. Яны ўпарадкавалі і алічбавалі архівы Тараса Шаўчэнкі, дакументы археалагічных экспедыцый 1920-1930х гадоў, пісьмовыя і аўдыё запісы этнаграфічных даследванняў насельніцтва ўкраіскіх стэпных рэгіёнаў. Таксама расіяне атрымалі падтрымку ў захаванні спадчыны сібірскіх народаў, баўгары алічбавалі помнікі матэрыянай культуры сваіх цыганоў. Спіс усіх усходнееўрапейскіх праектаў

SONY DSC

EAP254/1/39: “Gädlä Täklä Haymanot “The Acts of Täklä Haymanot” [19th century] – See more at: http://britishlibrary.typepad.co.uk/endangeredarchives/2015/09/call-for-applications-2015.html#sthash.svEaVtp2.7MnkxNuM.dpuf

Сёлета заяўкі на гранты ў рамках праграмы дапамогі архівам у небяспецы прымаюцца да 6 лістапада. Дапамога выдзяляецца індывідуальным даследчыкам, але з апісання папярэдніх грант бачна, што яны звычайна адбываюцца пры падтрымцы ўстаноў, дзяржаўных і недзяржаўных. Асаблівая ўвага праекта – спадчына даіндустрыяных гістарычных перыядаў, якая параўнальна добра вывучалася ў Беларусі, але, магчыма, толькі часткова даступная даследчыкам, у тым ліку з-за таго, што здабыткі тых даследванняў знаходзцца па-за межамі краіны або дагэтуль чакаюць свайго часу ў неразабраных скрынях музейных сховаў ці прыватных калекцыях.

EAP087/1/1: Letter from Muhammad Bello to the Emir of Bauchi Yaqub. [Between 1882-1893] Nigeria – See more at: http://britishlibrary.typepad.co.uk/endangeredarchives/2015/09/call-for-applications-2015.html#sthash.svEaVtp2.7MnkxNuM.dpuf

Больш падрабязна пра ўмовы можна даведацца на сайце праекта – http://eap.bl.uk/pages/grants.html, а пра сам праект па-руску – http://eap.bl.uk/pages/main_ru.html.

Ігар Іваноў
Выкарыстаны пост Кэйці Колінз на блогу Праграмы дапамогі архівам у небяспецы