Брэшамся па‐беларуску: нецэнзурная, абразьлівая лексыка ды арго

bresamsia27 сакавіка а 14-й гадз. у памяшканьні Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане адбудзецца лекцыя Уладзіслава Гарбацкага

Зарэгістравацца на Фэйсбуку (пры жаданьні)

Брэшамся па‐беларуску: нецэнзурная, абразьлівая лексыка ды арго

Беларуская мова – гэта ня толькі зладжаная мова Статутаў, ня толькі квяцістая мова Купалы, Цёткі ці Жылкі, ня толькі мяккая мова дыяспары, але і мова простая. Тэма абсцэнізмаў, сэксуалізмаў і эўфэмізмаў традыцыйна замоўчваецца, але нядаўні какетлівы вушацкі слоўнік Рыгора Барадуліна актуалізаваў пытаньне нецэнзурнай мовы і паказаў сапраўднае малавядомае багацьце нашае гаворкі. Уладзіслаў Гарбацкі далучаецца да ўжо зробленага вядомымі дасьледнікамі й пісьменьнікамі з уласнымі напрацоўкамі, зафіксаванымі падчас  этналягічных экспэдыцыяў па Віцебшчыне, і прапануе, напрыклад, цікавыя тлумачэньні, чаму і як нашыя бабулькі пасылалі не на тры, а аж на пяць літараў. І чаму беларускія стараверы больш крыўдзіліся на традыцыйныя беларускія абразы, чымся на расейскі мат. І яшчэ больш…

Фота Ігара Іванова

Фота Ігара Іванова

Уладзіслаў Гарбацкі – выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, аўтар кнігі “Фэмінізацыя беларускай мовы”  і дасьледваньняў па франкамоўнай беларусістыцы, паліталёгіі, ЛГБТ і гісторыі стараабрадцаў у Беларусі.