Падтрымаць

Бібліятэка заўсёды існавала на ахвяраванні добразычліўцаў, яна не атрымлівае дзяржаўнага фінансавання. Як зарэгістраваная дабрачынная арганізацыя, яе фінансаванне і выдаткі правяраюцца дзяржаўнай Камісіяй для дабрачынных арганізацый (Charity Commission). Калі Вы падтрымліваеце нашыя мэты і хацелі б дапамагчы бібліятэцы працягваць сваю працу, калі ласка, станьце нашым ахвярадаўцам. Ніжэй Вы знойдзеце некалькі варыянтаў, як можна падтрымаць бібліятэку маленькім ці вялікім, аднаразовым ці рэгулярным ахвяраваннем.

  • CAF Online – проста зрабіць аднаразовае ці рэгулярнае ахвяраванне з карткі і PayPal
  • Чэкі для Skaryna Library дасылайце на паштовы адрас Бібліятэкі
  • Кожны раз, калі Вы трапляеце да свайго інтэрнэт-прадаўца праз Easyfundraising або  Give as You Live і робіце пакупку, бібліятэка атрымлівае ахвяраванне; Вам гэта не каштуе нічога.
  • Тэстамент: калі ласка, дадайце бібліятэку да ліку добрых спраў, для якіх Вы хацелі б пакінуць ахвяраванне ў сваім тэстаменце.

Нашыя бягучыя і будучыя праекты

  • Алічбаваць значную кольнасць кніг і перыядычных выданняў і зрабіць іх даступнымі ў інтэрнэце – зрабіць магчымым доступ да ўнікальнай калекцыі для як мага большай колькасці карыстальнікаў.
  • Увесці рэгулярныя гадзіны працы бібліятэкі.
    Сябры Бібліятэчнай рады ўжо дапамгаюць падтрымліваць бібліятэку адкрытай для наведвальнікаў кожную суботу. Наша мэта цяпер – стаць фінансава здольнымі наймаць супрацоўнікаў, каб дзверы бібліятэкі былі адчыненыя даўжэй.
  • Забяспечыць захаванне і доступ да ўнікальных архіваў беларускай дыяспары.
    Мы разглядаем некалькі варыянтаў, якія б дапамаглі зрабіць нашыя архіўныя зборы больш даступнымі для даследчыкаў у Беларусі і ў замежжы.
  • Апісаць бібліятэчную калекцыю ў каталог, каб палепшыць доступ і карыстанне зборамі.