Пачатак святкавання ў Вялікабрытаніі 500-годдзя беларускага кнігадруку

17 кастрычніка Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны мела гонар вітаць намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушу – госця пачатку святкавання ў Вялікабрытаніі 500-годдзя беларускага кнігадруку. Спадар Суша сустрэўся з радай Скарынаўскай бібліятэкі і з беларускай супольнасцю Лондана.

Падчас сустрэчы з сябрамі Бібліятэчнай рады былі агучаны шэраг прапаноў па супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі для ўзаемнага пашырэння доступу да калекцый карыстальнікам у Беларусі і Вялікабрытаніі, алічбавання матэрыялаў з калекцыі Скарынаўкі, выставачнай дзейнасці, тэхналагічнаму садзейнічанню і магчымасці карыстання экспертнымі напрацоўкамі Нацыянальнай бібліятэкі. Наперадзе – багата карпатлівай працы, якая павінна прынесці добрыя плёны.

Сустрэча з беларускай супольнасцю пачалася ў Marian House – сядзібе Беларускай каталіцкай місіі і будынку, ад якога гісторыя Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны бярэ свой пачатак.

Джым Дынглі

Continue reading

Візіт намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Брытанскую бібліятэку

У гэтыя дні ў Лондане, па запрашэнні Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны, знаходзіцца з візітам намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі др. Алесь Суша. Ён сустрэўся з куратарамі Брытанскай бібліятэкі Кацяй Рагачэўскай і Вольгай Керзюк ў рамках падрыхтоўкі святкавання ў Лондане 500-годдзя беларускага кнігадруку.

У суботу 17 кастрычніка др. А. Суша сустрэніцца з радай Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны і беларускай супольнасцю Лондана.

Святкуем 500-годдзе беларускага кнігадруку

У 2017 г. споўніцца 500 гадоў з дня выхаду першай беларускай друкаванай кнігі. Яе выдаў у чэшскай Празе Францішак Скарына з Полацку. Святкаванне юбілею ў Беларусі ўжо пачалося – выставы, канферэнцыі, спецыяльныя выданні. Цяпер далучаецца і Лондан!

Cубота 17 кастрычніка а 14.00-й гадз., заля Беларускай каталіцкай місіі (Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY).

Francis Skaryna

Continue reading