Бібліятэкі і беларусы за мяжой – з кангрэса бібліятэкараў ў Мінску

21-22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску адбыўся III Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Сёлета на бібліятэчным кангрэсе была прадстаўлена і лонданская Бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны. Сакратар бібліятэчнай рады, Ігар Іваноў, узяў удзел у некалькіх секцыях кангрэса і сустрэўся з прадстаўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі для наладжвання супрацоўніцтва паміж галоўнай бібліятэкай краіны і беларускай бібліятэкай у Лондане ў такіх сферах як дакументаабмен, развіццё лічбавых рэсурсаў, прадастаўленне даступу да айчынных інфармацыйных рэсурсаў суайчыннікам у замежжы і іншым карыстальнікам па-за межамі краіны, выставачная дзейнасць, напаўненне бібліяграфічных рэсурсаў і тэхналагічная дапамога. Continue reading