Кнігі і бібліятэкі як люстэрка свайго часу

Ігар Іваноў

На мінулым тыдні ў Скарынаўскай бібліятэцы знайшоўся асобнік кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” ў беларускім перакладзе. Ён быў у адной з архіўных скрынь з яшчэ не да канца разабранымі матэрыяламі Веры Рыч – найбольш значнай перакладніцы беларускай і ўкраінскай паэзіі на англійскую мову. Кніга з дарчым подпісам аўтара: “Дорогой Вере Рич – искренне и дружески эту грустную книгу о родной земле. Светл[ана] Алексиевич. 13.VII.93г. г. Минск.”

Алексіевіч - Веры Рыч

Дорогой Вере Рич – искренне и дружески эту грустную книгу о родной земле. Светл[ана] Алексиевич. 13.VII.93г. г. Минск. – Копія з кнігі, якая захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны, Лондан.

Continue reading

У Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане рэдагуюць Вікіпедыю і праводзяць заняткі з дзецьмі

Ігар Іваноў, ЗБС “Бацькаўшчына”

Дзве цікавыя падзеі адбыліся ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. У суботу, 12 сакавіка, там прайшоў Дзень на Вікіпедыі,  а на наступны дзень бібліятэка ўпершыню вітала дзяцей і бацькоў на сямейнай сустрэчы. Continue reading

Часопіс Белавіі пра беларускую бібліятэку ў Лондане

Часопіс On Air Белавіі – беларускай авіалініі, прысвяціў артыкул Бібліятэцы і музею імя Францішка Скарыны ў Лондне ў сваім кастрычніцкім нумары. У далучаным файле яго можна прачытаць па-руску і англійску.

Архіў выпускаў On Air

Старонкі часопіса On Air беларускай авіякампаніі Белавія за артыкулам пра Бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны (кастрычнік 2015) PDF

Старонкі часопіса On Air беларускай авіякампаніі Белавія за артыкулам пра Бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны (кастрычнік 2015) PDF

Бібліятэкі і беларусы за мяжой – з кангрэса бібліятэкараў ў Мінску

21-22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску адбыўся III Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Сёлета на бібліятэчным кангрэсе была прадстаўлена і лонданская Бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны. Сакратар бібліятэчнай рады, Ігар Іваноў, узяў удзел у некалькіх секцыях кангрэса і сустрэўся з прадстаўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі для наладжвання супрацоўніцтва паміж галоўнай бібліятэкай краіны і беларускай бібліятэкай у Лондане ў такіх сферах як дакументаабмен, развіццё лічбавых рэсурсаў, прадастаўленне даступу да айчынных інфармацыйных рэсурсаў суайчыннікам у замежжы і іншым карыстальнікам па-за межамі краіны, выставачная дзейнасць, напаўненне бібліяграфічных рэсурсаў і тэхналагічная дапамога. Continue reading

Belsat: У Лондане з найвышэйшых паліцаў здымаюць падручнікі беларускай мовы

Сёлета 8 жніўня споўнілася б 89 гадоў аднаму з самых вядомых беларусаў у эміграцыі – айцу Аляксандру Надсану. Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы быў надзвычай шматграннай асобай: займаўся перакладамі літургічных тэкстаў, пісаў кнігі па гісторыі, рэдагаваў беларускія часопісы, быў заснавальнікам музею і бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, кіраваў Беларускай каталіцкай місіяй у Лондане, займаўся дабрачыннасцю, дапамагаючы ахвярам аварыі ў Чарнобылі і гэтак далей.

Ці справа айца Аляксандра мае працяг пасля ягонай смерці? Belsat.eu паразмаўляў з сакратаром апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны, спадаром Ігарам Івановым.

Continue reading

“Беларуская бібліятэка ў Лёндане яшчэ дапаможа адкрыць невядомыя пласты беларусазнаўства ”

Уладзіслаў Гарбацкі, палітоляг і выкладнік Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, ужо некалькі разоў быў госьцем Скарынаўскай бібліятэкі і беларускай супольнасьці ў Лёндане. Падчас яго чарговага прыезду ён распавёў, якія нагоды прыводзяць яго ў Лёндан.

Першыя разы, калі я прыяжджаў, мне Скарынаўка была цікавая сваім выдатным зборам мастацкай літаратуры дыяспары. У Беларусі атрымаць доступ да такога поўнага збору немагчыма. Гісторыкі й літаратуразнаўцы спрабуюць увесьці гэтую спадчыну ў больш шырокі ўжытак, але збольшага сытуацыя застаецца як і раней: расейская літаратура паўсюль, а творы суайчынькаў даводзіцца шукаць у далёкіх мясьцінах.

Гэтым жа разам – яно можа падацца дзіўным напачатку, – я прыехаў у Лёндан займацца франкамоўнымі тэкстамі аб Беларусі. На гэтую тэму я выйшаў амаль выпадкова. Хоць я сам франкамоўны і даўно цікаўлюся беларуска-францускімі стасункамі, я ня думаў, што ёсьць так шмат матэрыялаў на гэтую тэму, асабліва – у яе гістарычнай пэрспэктыве. Многія безумоўна чулі пра Perspectives Biélorussiennes (“Беларускія пэрспэктывы”) – сучасны беларусазнаўчы праект, які ствараецца франкамоўнымі аўтарамі. Але вось аказваецца, што і сто гадоў таму былі такія дасьледнікі – французы і бэльгійцы. Я ўжо сабраў, хіба, усё, што ёсьць у асноўным кнігасхове Скарынаўкі і ейным разьдзеле пэрыёдыкі.

Уладзіслаў Гарбацкі

Continue reading

Пасьля Надсана

Фрагмент з матэрыяла, падрыхтаванага Радыё Свабода пасля смерці апошняга з сузаснавальнікаў Скарынаўскай бібліятэкі а. Аляксандра Надсана.

Айцец Аляксандар Надсан быў унікальнай постацьцю ў беларускім сьвеце. А ў комплексе беларускіх установаў у паўночным Лёндане — у «беларускай вёсцы» — ён быў практычна ўсім. Што застаецца па ім пасьля таго, як ён пайшоў з жыцьця сёлета 15 красавіка?

Што сёньня чакае бібліятэку? Якія праблемы перад ёй стаяць? Якія варыянты далейшага разьвіцьця сытуацыі? Расказвае Ігар Іваноў, сакратар Апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны: Continue reading