Belsat: У Лондане з найвышэйшых паліцаў здымаюць падручнікі беларускай мовы

Сёлета 8 жніўня споўнілася б 89 гадоў аднаму з самых вядомых беларусаў у эміграцыі – айцу Аляксандру Надсану. Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы быў надзвычай шматграннай асобай: займаўся перакладамі літургічных тэкстаў, пісаў кнігі па гісторыі, рэдагаваў беларускія часопісы, быў заснавальнікам музею і бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, кіраваў Беларускай каталіцкай місіяй у Лондане, займаўся дабрачыннасцю, дапамагаючы ахвярам аварыі ў Чарнобылі і гэтак далей.

Ці справа айца Аляксандра мае працяг пасля ягонай смерці? Belsat.eu паразмаўляў з сакратаром апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны, спадаром Ігарам Івановым.

Continue reading