АРБІС – АРХІЎ БЕЛАРУСКІХ ІНТЭРНЭТ-САЙТАЎ / ARBIS – ARCHIVE OF BELARUSIAN INTERNET SITES

На сённяшні дзень значная частка беларускага інтэрнэта знікае ў выніку таго, что людзі перастаюць падтрымліваць хостынг вэб-сайтаў. Часцей за ўсё сканчваюцца грошы, зачыняецца арганізацыя, альбо ў чалавека знікае інтерэс да падтрымкі сайтаў ці ён папросту памірае.

У выніку спадчына дыяспары і беларускага інтэрнэта наогул знікае. Праект АРБІС накіраваны на захаванне спадчыны дыяспары, а магчыма у будучыні больш шырокага кола сайтаў пра беларускую культуру, мову, гісторыю.

Ужо перанесена 12 сайтаў, звязаных з беларускай дыяспарай. Таксама маецца форма, якую можна запоўніць, каб пакінуць заяўку на архівацыю новых сайтаў, якая будзе магчыма пры наяўнасці сродкаў. Па ўсіх пытаннях пішыце на library@skaryna.org.uk

Наведаць старонку АРБІС – АРХІЎ БЕЛАРУСКІХ ІНТЭРНЭТ-САЙТАЎ


Today, much of the Belarusian Internet is disappearing as a result of people ceasing to host websites. Most often, money runs out, the organization closes, or a person loses interest in supporting sites or simply dies.

As a result, the legacy of the diaspora and the Belarusian Internet is disappearing altogether. The ARBIS project aims at preserving the heritage of the Belarusian diaspora, and possibly in the future a wider range of sites about Belarusian culture, language and history.

To date, 12 sites related to the Belarusian diaspora have been transferred. There is also a form that you can fill out to apply for archive new sites, which will be possible subject to additional funding. For any questions, email library@skaryna.org.uk