Мы прымаем заяўкі на ўдзел у праграме для даследчыкаў, якія б хацелі наведаць Лондан і папрацаваць у нашай і іншых бібліятэках. Праграма дазваляе:
- карыстацца доступам у Беларускую біблітэяку імя Скарыны ў Лондане 24 гадзіны ў суткі;
- жыць у гасцявым пакоі Бібліятэкі;
- карыстацца невялікай кухняй;
- атрымаць доступ у архівы Бібліятэкі;
- атрымліваць парады і дапамогу ў даследаванні ад апекуноў Бібліятэкі;
- атырмаць дапамогу ў арганізацыі публічнай лекцыі ў Лондане;
- атрымаць запрашэнне на Брытанскую візу.
Унёсак за ўдзел у праграме складае ад 100 да 150 брытанскіх фунтаў у тыдзень.
Каб узяць удзел у праграме, запоўніце заяўку (глядзіце ніжэй) на правядзенне навуковых даследаванняў і на карыстанне гасцявым памяшканнем. Усе 13 пытанняў анкеты абавязковыя для запаўнення. Заяўка мусіць быць дасланая мінімум за 9 тыдняў да вашага прыезду. З любымі пытаннямі пішыце на library@skaryna.org.uk
Інфармацыя пра Бібліятэку
Скарынаўская бібліятэка і музей у Лондане ўтрымліваюць найбуйнейшую па-за межамі Беларусі калекцыю беларускіх кніг, перыядычных выданняў і музыкі, а таксама літаратуры на беларускую тэматыку на розных мовах. У музеі захоўваюцца калекцыі мапаў, рукапісаў, старадрукаў, манетаў, паштовых марак, мастацкіх і этнаграфічных вырабаў розных часоў.
Водгукі удзельнікаў праграмы
- Вадзім Шклярык: мае адкрыцці ў бібліятэцы Скарыны
- Даследчык адшукаў у нашай бібліятэцы ўнікальныя фоты і лісты Магдалены Радзівіл
- Dr Maria Ivanova, Lecturer at the McGill University: Invaluable experience
- Прафесар БДУ ў Лондане: адкрыцці гісторыі знешняй палітыкі Беларусі
- Даследчыца Інстытута мовазнаўства: Бібліятэка прапануе самую вялікую і значную ў З. Еўропе калекцыю пра Беларусь
Анкета ўдзельніка праграмы
Пасля запаўнення ўсіх палёў націсніце кнопку Submit (даслаць). На ваш імэйл прыдзе падцверджанне ў выпадку, калі анкета паспяхова дасланая.