Праграма дапамогі архівам у небяспецы (Endangered Archives Programme) існуе з 2004 г. Яе мэта – захаваць рэдкія архіўныя матэрыялы па ўсім свеце, якія знаходзяцца пад пагрозай страты. Штогод Брытанская бібліятэка (British Library – нацыянальная бібліятэка Вялікабрытаніі), з дапамогай фонду Arcadia, выдзяляе гранты на перамяшчэнне такіх архіваў у больш бяспечныя варункі, іх алічбаванне, перадачу копій мясцовым установам або самой Брытанскай бібліятэцы. Лічбавыя калекцыя становяцца даступныя даследчыкам праз вэбсайт Брытанскай бібліятэкі, а арыгінальнымі дакументамі і іх копіямі можна карыстаца ў мясцовых архівах. Лічбавыя калекцыі 144 праектаў цяпер даступныя на сайце бібліятэкі, яны ўключаюць амаль пяць мільёнаў выяў.

Праграма дапамагла захаваць рукапісы, рэдкія кнігі, газеты і іншыя перыядычныя выданні, аўдыё- і відэаматэрыялы, фотаздымкі і нават наскальныя надпісы. Прыблізна 270 праектаў атрымалі фінансаванне з 2004 г. – ад рэдкіх кніг у Арменіі да рукапісаў чамаў – народнасці у В’етнаме.

Адна з самых папулярных калекцый праекта – здымкі, на якіх можна пабачыць відарысы і партрэты з Блізкага Усходу 1867-1910 гг. У 1867 г. сям’я Банфілаў стварыла першую фотастудыю ў Бейруце, а Лідзія Банфіл стала першай жанчынай-прафесійным фатографам рэгіёну. Калекцыя здымкаў захоўвалася ў непрыстамаваным памяшканні, не была каталагізавана і апісана належным чынам, пра яе мал хто ведаў, а калі паступалі запыты пазычыць пэўныя здымкі для выстаў, ніхто не мог знайсці іх у шматлікіх альбомах, скрынях і шафах. І хоць проект, фундаванавы Брытанскай бібліятэкай не вырашыў усіх праблем калекцыі, ён дазволіў увесці ў абарот 3000 здымкаў, якія цяпер даступныя ў электронным фармаце.

Яшчэ ніводзін праект з Беларусі не атрымліваў дапамогі ў рамках праграмы. А вось нашы суседзі-украінцы паспяхова карыстаюцца ёй. Яны ўпарадкавалі і алічбавалі архівы Тараса Шаўчэнкі, дакументы археалагічных экспедыцый 1920-1930х гадоў, пісьмовыя і аўдыё запісы этнаграфічных даследванняў насельніцтва ўкраіскіх стэпных рэгіёнаў. Таксама расіяне атрымалі падтрымку ў захаванні спадчыны сібірскіх народаў, баўгары алічбавалі помнікі матэрыянай культуры сваіх цыганоў. Спіс усіх усходнееўрапейскіх праектаў
Ігар Іваноў
Выкарыстаны пост Кэйці Колінз на блогу Праграмы дапамогі архівам у небяспецы