Бібліятэка заўсёды існавала на ахвяраванні добразычліўцаў, яна не атрымлівае дзяржаўнага фінансавання. Як зарэгістраваная дабрачынная арганізацыя, яе фінансаванне і выдаткі правяраюцца дзяржаўнай Камісіяй для дабрачынных арганізацый (Charity Commission). Калі Вы падтрымліваеце нашыя мэты і хацелі б дапамагчы бібліятэцы працягваць сваю працу, калі ласка, станьце нашым ахвярадаўцам. Ніжэй Вы знойдзеце некалькі варыянтаў, як можна падтрымаць бібліятэку маленькім ці вялікім, аднаразовым ці рэгулярным ахвяраваннем.
- CAF Online – проста зрабіць аднаразовае ці рэгулярнае ахвяраванне з карткі і PayPal
- Чэкі для Skaryna Library дасылайце на паштовы адрас Бібліятэкі
- Кожны раз, калі Вы трапляеце да свайго інтэрнэт-прадаўца праз Easyfundraising або Give as You Live і робіце пакупку, бібліятэка атрымлівае ахвяраванне; Вам гэта не каштуе нічога.
- Тэстамент: калі ласка, дадайце бібліятэку да ліку добрых спраў, для якіх Вы хацелі б пакінуць ахвяраванне ў сваім тэстаменце.
Нашыя бягучыя і будучыя праекты
- Алічбаваць значную кольнасць кніг і перыядычных выданняў і зрабіць іх даступнымі ў інтэрнэце – зрабіць магчымым доступ да ўнікальнай калекцыі для як мага большай колькасці карыстальнікаў.
- Увесці рэгулярныя гадзіны працы бібліятэкі.
Сябры Бібліятэчнай рады ўжо дапамгаюць падтрымліваць бібліятэку адкрытай для наведвальнікаў кожную суботу. Наша мэта цяпер – стаць фінансава здольнымі наймаць супрацоўнікаў, каб дзверы бібліятэкі былі адчыненыя даўжэй. - Забяспечыць захаванне і доступ да ўнікальных архіваў беларускай дыяспары.
Мы разглядаем некалькі варыянтаў, якія б дапамаглі зрабіць нашыя архіўныя зборы больш даступнымі для даследчыкаў у Беларусі і ў замежжы. - Апісаць бібліятэчную калекцыю ў каталог, каб палепшыць доступ і карыстанне зборамі.