Уладзіслаў Гарбацкі,
апублікавана ў тыднёвіку “Новы час”
Паміж дзвюма сусветнымі войнамі яшчэ адзін француз цікавіўся Беларуссю — гісторык‐паланіст, патомны прафесар гісторыі Грэнобльскага ўніверсітэта Амбруаз Жабэр.
Да Беларусі, як і вядомыя нам ужо Рэнэ і Антуан Мартэлі, ён прыйшоў таксама праз Польшчу, праз Першую Рэч Паспалітую, калі зусім дакладна. Менавіта Першая Рэч Паспалітая стане тэмай усяго жыцця гісторыка. І менавіта праз яе ён адкрые беларускую тэму, беларускі «лінгвістычны нацыяналізм», беларускі рух. Continue reading